Текст песни Неизвестный исполнитель - Калыханка

Словы Г. Бураўкіна Музыка В. Раінчыка

1. Доўгі дзень,
Цёплы дзень
Адплывае за аблокі.
Сіні цень,
Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Збеглі зайкі ўсе ў лясы.
Змоўклі птушак галасы.
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.
Прыпеў: Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.
2. Пакрысе
На расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі.
Источник teksty-pesenok.ru
Гулі ўсе,
Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Спяць і мышкі, і стрыжы,
Спяць машыны ў гаражы.
Ты так сама
Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.
Прыпеў: Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.
А-а-а
Вачаняты закрывай.
А-а-а
Вачаняты закрывай.
Прыпеў: Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.


Текст песни добавил: Аноним

Исправить текст песни

Поделитесь текстом песни: